Літаратурная рэзідэнцыя ў Славеніі, Фінляндыі і Харватыі
2024-01-15 17:59
Праект “Lit-Quest Europe”, створаны супольнымі намаганнямі выдавецтваў “Goga” (Славенія), “Sandorf” (Харватыя) і Хельсінкскага літаратурнага агенцтва (Фінляндыя), сярод іншага мае праграму для падтрымкі прафесіяналаў у галіне літаратуры. У 2024 годзе праграма запрашае на літаратурныя рэзідэнцыі.
Асноўная ўвага надаецца дасведчаным літаратарам і літаратаркам, якія валодаюць англійскай мовай і здольныя чытаць лекцыі.
Арганізатары прапануюць:
пражыванне ў рэзідэнцыі
ганарар за лекцыю 300 еўра
аплату праезду да 500 еўра
суткавыя 50 еўра на дзень
Рэзідэнцыі маюць адбыцца з 1 чэрвеня да 30 лістапада. Больш падрабязна чытайце на сайце
goga.si.
Падаць заяўку праз форму
можна тут. Дэдлайн —
15 лютага.