- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вучэбны прадмет «Літаратурнае чытанне» выконвае адукацыйную функцыю фарміравання маўленчых уменняў у розных відах маўленчай дзейнасці: аўдзіраванні (слуханні), чытанні і гаварэнні, а таксама, апасродкавана, у пісьмовай мове, чым спрыяе авалодванню вучнямі дзяржаўнай мовай, сацыяльнай адаптацыі ў двухмоўным асяроддзі. Фарміраванне маўленчай дзейнасці, назапашванне, узбагачэнне і актывізацыя слоўнікавага запасу, развіццё творчага патэнцыялу вучняў, іх эмоцый і пачуццяў, а таксама нацыянальна-культурных уяўленняў на ўроках літаратурнага чытання адбываецца праз маўленча-дзейнасны характар навучання, заснаваны на суразмоўніцтве, дыялогу.