- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі і мацнелі. Ужо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок быў чуваць за некалькі кіламетраў па ўсім навако′ллі. Сыпануў снег. Па ўсім было відаць, што намерыўся легчы ён ужо зусім сур’ёзна, аж да самай вясны. Снег сыпаў спачатку павольна, нібы з нейкім роздумам. Потым пачаў ісці так густа, што адразу на пеньчуках, на валуна′х з’явіліся пухнатыя белыя шапкі.