- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Літаратурнае чытанне» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў агульнаадукацыйных установах з рускай мовай навучання выступае ў якасці арганічнага звяна адзінай сістэмы навучання беларускай мове. Разам з вучэбнай дысцыплінай «Беларуская мова» прадмет «Літаратурнае чытанне» забяспечвае авалоданне дзецьмі нацыянальнай мовай беларускага народа. «Літаратурнае чытанне» разглядаецца таксама як падрыхтоўчы этап адзінай літаратурнай адукацыі вучняў. Вучэбны прадмет прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет беларускай мастацкай літаратуры, абудзіць цікавасць да кніг і чытання на беларускай мове, закласці асновы чытацкай культуры.