Літаратурны тур пяці сталіц!
2024-10-15 19:35
Пасьля Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі ў гэтым годзе ды Нямеччыны і Італіі ў мінулым, вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў збіраецца ў літаратурны тур па Скандынавіі.
Усё распачынаецца
11 кастрычніка з Вільні, дзе адбудзецца лекцыя пра фэномен жанчын у беларускай гісторыі
“Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш”.
Падчас лекцыі можна будзе даведацца пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, пра правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл і авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову ды пра жаночыя лёсы ў гады сталінізму.
Пасля лекцыі адбудзецца гістарычная віктарына з прызамі, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія пісьменніка.
Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Вільня, šv. Ignoto 5-104)
11 кастрычніка 19.00
З Вільні
Уладзімір Арлоў і кіраўнік Фонду Kamunikat.org
Яраслаў Іванюк пераедуць у Скандынавію.
У Стакгольме, Осла і Капенгагене пройдуць унікальныя творчыя вечарыны «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой...»
Там удзельнікаў чакае шэраг цікавостак!
- Дыскусія: Ці дапаможа еўрапейская гісторыя Беларусі ўвайсці ў еўрапейскую будучыню?
- Прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны", "Імёны свабоды", "Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча", "Ордэн Белай Мышы" і шэрагу іншых.
- Расповед пра Kamunikat.org – найбуйнейшую беларускую інтэрнэт-бібліятэку ў свеце.
- Кніжны кірмаш з кнігамі, выдадзенымі Фондам Kamunikat.org і іншымі незалежнымі беларускімі выдавецтвамі.
- Аўтограф-сесія з аўтарамі.
Стакгольм
Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm13 кастрычніка, 18:00
Капенгаген
17 кастрычніка, 18.00
Але на гэтым яшчэ не канец!
Берлін
19 кастрычніка ў рамках Фэстывалю Беларускай Інтэлектуальнай Кнігі PRADMOVA Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк правядуць прэзентацыю кнігі “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi”, якая адметная тым, што выйшла на беларускай лацінцы. Кнігу выдаў фонд Kamunikat.org у партнёрстве з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку.
19 кастрычніка, 16.30-17.00
Hotel Continental - Art Space in Exile
Elsenstraße 87, Berlin
У гэты паэтычны зборнік ўвайшлі ў тым ліку верлібры з кнігі “Parom praź La-Manš”, за якую Арлоў атрымаў міжнародную прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”.
Падрабязная інфармацыя пра дакладны час і месца сустэчы неўзабаве з'явіцца
на сайце арганізатараў Фэстывалю PRADMOVA.
На заканчэнне літаратурнага туру 20 кастрычніка ўжо польскім горадзе Познань пройдзе сустрэча «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой...»
Познань
20 кастрычніка, 14.00
Przystanek Pireus, Głogowska 35, Poznań
На усе сустрэчы сардэчна запрашаем!!!