“Літархіў” у кішэні: з’явіўся новы канал пра літаратуру
2024-01-09 19:58
Днямі запрацаваў новы тэлеграм-канал “Літархіў”, прысвечаны гісторыі літаратуры. Тут можна знайсці вокладкі старых выданняў, здымкі, рукапісы, архіўныя матэрыялы і іншыя калялітаратурныя цікавосткі.
Аўтары каналу заклікаюць падпісвацца і разам адкрываць забытыя да малавядомыя старонкі беларускай літаратуры.
Раз на некалькі дзён у канале “Літархіў” з’яўляецца ілюстраваны допіс у адной з рубрык: стары здымак, кніжныя старонкі, рукапіс і нешта ў такім духу.
На фота 1927 г. сябры рэдакцыі газеты “Чырвоная Полаччына”. Злева направа: Сяпан Сямашка, Паўлюк Шукайла, Пятрусь Броўка, Ян Скрыган