be
pdf

Літары

Глёбус Адам

Каза была ў пацана. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунулiся яны на «Манга-Манга». Рок заслухаць, чыпсамi пахрумкаць, патрэсцiся пад музон, паскакаць, пагiзаваць. «Манга-Манга» — фуфловая брыгада. Але без бабла можна i заслухаць, i пiва там налiвалi без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсiх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!! Спакуха, яшчэ дапетрыш, чаму iх крышыць трэба на капусту. «Манга-Манга» мандзячыць там на гiтарках. Каза на плечы яму залезла. Козы любяць на канцэртах на плечы сланам сваiм залазiць. Слон лыбiцца, радуецца. Якi ён дужы, якi, блiн, цягавiты. А каза станiк зняла, цыцкi малпам з «Манга-Манга» засвяцiла. Такая я крутая каза, можаце мяне ў чатыры чэлесы затрахнуць. Потны слон топчацца на месцы. Ён жа не бачыць цыцак сваёй загiзаванай казы. Яна станiкам круцiла над сваёй лейкай. Стамiлася, руку апусцiла. Слон станiк зазырыў. Здагадаўся пра затрах у чатыры чэлесы. Дапёр. Калi не трэба, заўсёды чужыя думкi прачытваюцца. Скiнуў слон казу. Хацеў па грыбах надаваць. Замахнуўся. Тут i распачаўся прыродны катаклiзм. (Новамадэрніст, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Глёбус Адам
Выдаўцы і выдавецтвы: Харвест
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: Харвест
  • ISBN: 985-13-54110-2
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2006 by Адам Глёбус
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org