Літоўскі сьпявак Jurgis DID напісаў песьню-зварот да Лукашэнкі «Час сысьці»
2020-10-24 20:20
Напярэдадні апошняга дня ўльтыматуму ў Беларусі вядомы літоўскі выканаўца Jurgis DID выпусьціў новы твор Time to Go (Час сысьці) — своеасаблівы разьвітальны ліст Лукашэнку.Літоўскі музыкант кажа, што праз гэтую песьню і музычны кліп ён шле дапамогу народу Беларусі і спадзяецца, што песьня стане крыніцай натхненьня ў змаганьні беларусаў за свабоду.
Цягам апошніх месяцаў Юргіс рэгулярна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту каля амбасады Беларусі ў Вільні.