en

Лісейчыкаў Дзяніс

Лісейчыкаў Дзяніс

Дзяніс Лісейчыкаў.

Нарадзіўся ў 1979 г. у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёну Брэсцкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 7 г. Баранавічы (1996), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), магістратуру пры гэтым жа факультэце (2002). У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі абараніў кандыдацкую дысертацыю (2009).

З 2002 г. працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, з 2009 г. – загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі, з 2012 г. – намеснік дырэктара.

Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі ўніяцкай царквы. У 2013 г. атрымаў прэмію ІІІ Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (г. Каўнас, Літва) за манаграфію «Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель у 1720-1839 гг.»

Сфера навуковых зацікаўленняў – гісторыя ўніяцкай царквы, гісторыя штодзённасці, канфесійныя архівы, генеалогія.

Жыве ў г. Мінску.

Лісейчыкаў Дзяніс :: Publications

pdf

Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг.


Лісейчыкаў Дзяніс

На падставе шырокага кола крыніц з архівасховішчаў Мінска, Гродна і Вільні пададзена рэканструкцыя штодзённага жыцця ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. Праца з'яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльным даследаваннем, напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі...… More

pdf

Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг.

зборнік дакументаў
Лісейчыкаў Дзяніс

У зборніку прадстаўлены візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У іх маюцца апісанні 212 цэркваў і 104 капліц у розных паветах Вялікага княства Літоўскага. Сетка звізітаваных парафій ахоплівае звыш 1400 населеных пунктаў....… More

Нашыя святыні

матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю Мінскага фарнага касцёла, 225-годдзю Магілёўскай архідыяцэзіі, 220-годдзю Мінскай дыяцэзіі, Мінск, 7 чэрвеня 2008 г.

Мінскі фарны касцёл — гэта ці не найменш вывучаная мінская святыня, у чыёй гісторыі белых плямаў бадай больш, чым дакладных звестак. Тое, што яна не захавалася да нашых дзён, літаральна адводзіць вочы беларускіх навукоўцаў ад гэтага найстарэйшага рыма-каталіцкага касцёла горада, і хіба толькі ўгодкі...… More

pdf

Асоба і час 5

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу...… More

pdf

ARCHE 05 (116) 2012

Гуманітарны агляд ІІI

Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя....… More

Terra Historica 1/2002


Гісторыя грамадства шчыльна знітаваная з развіццём культуры, якая адлюстрроўвае ўзровень нацыянальнай, класавай, індывідуальнай свядомасці прадстаўнікоў чалавечай супольнасці. Рэлігія – адзін са стрыжняў духоўнага жыцця народа. Відавочна, што мова, на якой чалавек звяртаецца да Бога, накладае свой адбітак...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org