Лондан паступова выходзіць з каранціну
2020-05-28 15:45
Паступова выходзяць з каранціну і абмяркоўваюць магчымасці для летняга адпачынку жыхары Лондана.
Пра гэта распавяла беларуска Ірына Філатава. Жыхары Вялікабрытаніі пакуль яшчэ прытрымліваюцца сацыяльнага дыстанцыянавання і абіраюць па магчымасці працу і навучанне на дыстанцыі:
– Жыву я ў Лондане, Вялікабрытанія. Пераехала 15 гадоў таму, ужо атрымала грамадзянства, таму лічу сябе англічанкай. Датычна сітуацыі з каронавірусам, – яна не вельмі добрая, але паляпшаецца, колькасць тых, хто хварэе, зніжаецца, ізаляцыю паслабляюць.
Згодна апошніх звестак, у Вялікабрытаніі зафіксавана звыш 260 тысяч выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. З іх смяротных зыходаў амаль 40 тысяч.
Беларускае Радыё Рацыя