- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новай кнізе паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка наш дзень, наш час у руху, у гуках, у фарбах паўстае перад чытачом. Мяккі лірычны верш мяжуе з вершам з хітрынкай, з зуёнкаўскай усмешкай, спагаднай, інтэлігентна-аратайнай. У аснову паэмы «Лукам'е» пакладзены эпізоды з жыцця князя Івана Лукомскага, асобы, якая ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах.