en

Лукашук Аляксандр

Лукашук Аляксандр

Аляксандар Лукашук нарадзіўся ў 1955 у Берасьці, вучыўся ў Менску, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990-1992 быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларусь». З 1993 — на Радыё Свабода, з 1999 дырэктар Беларускай службы РС. У 2004-2005 быў дырэктарам Радыё «Свабодны Афганістан», у 2007-2008 выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа. Стыпэндыянт Гувэрскага інстытуту, Стэнфардзкі ўнівэрсітэт, Каліфорнія, 2000.

Адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі», у 1990-1995 — сябра Камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій. Аўтар дасьледаваньняў гісторыі 20-га стагодзьдзя, у тым ліку кніг «Зьдзек» (1988), «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста» (1997), «За кіпучай чэкісцкай работай» (1997), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), кнігі дакумэнтальнай прозы «У фіялетавай ночы вугал крыла» (1999).

Аўтар больш чым ста артыкулаў і інтэрвію пра палітычную сытуацыю Беларусі ў амэрыканскіх і замежных эўрапейскіх СМІ.

Сцэнарыст фільмаў «Трагедыя Арменіі» (1990), «Дэпутаты» (1992), «Дарога на Курапаты» (Дзяржаўная прэмія Беларусі ,1994), і іншых.

Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага Пэн-цэнтру.

Жыве ў Празе.

Лукашук Аляксандр :: Publications

epub

Маскарад

Апавяданне
Лукашук Аляксандар

– Але ён жа прыляцеў да цябе на прэм’еру, праз паўсвета, на адзін дзень, – сказала жонка. Хоць электрацягнікі рухаліся бясшумна, тлум у гэтым мадэрнісцкім шматпавярховым вакзале стаяў, як да эпохі мадэрну, і ён рабіў намаганні, каб пачуць голас у тэлефоне. Прэм’ера яго апошняга фільма адбывалася ў Венецыі...… More

Дзясяты паверх

Недакументальныя творы
Лукашук Аляксандар

Кнігу беларускага пісьменніка Аляксандра Лукашука склалі мастацкія ўспаміны, недакументальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы на замежнай мове....… More

pdf

Вяртанне нацыяналіста

Дакументальныя творы
Лукашук Аляксандар

Кнігу беларускага пісьменніка і публіцыста Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследаванні беларускай гісторыі XX стагоддзя. У кнізе выкарыстаныя фота з архіва Гувераўскага інстытута вайны, рэвалюцыі і міру ЗША; Дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў РБ; Нацыянальнага архіва РБ. Пад гэтай вокладкай...… More

pdf

Зкімбы-зымбы

Кніга люстрацыяў
Лукашук Аляксандр

У люстэрку задняга віду шукае аўтар не справядлівасці, а праўды, не сэнсу, а рыфмы, не гісторыі, а свабоды. Люстрацыі, але наадварот. Падушкі маіх цётак — сон гісторыі — дзве сястры — дзве мовы — дзе мяне зрабілі — таварыш Берыя не апраўдаў даверыя — не памёр — не там і не тады — невядомы дзед — ну...… More

pdf

Сьлед матылька

Освальд у Менску
Лукашук Аляксандр

У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром» (па колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў сьвеце). ... На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх...… More

pdf

Прыгоды АРА ў Беларусі


Лукашук Аляксандар

Раскрыцьцё невядомых старонак беларускай гісторыі пасьля першай сусьветнай вайны і ліхалецьця пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Выданьне зьяўляецца не толькі займальным расповедам “прыгодаў амэрыканцаў у Беларусі”, але і дае штуршок да далейшага пошуку нашай гісторыі – забытай, забароненай, запоўненай...… More

Прыгоды АРА Ў Беларусі


Лукашук Аляксандар

Авантурная гісторыя самай забытай у ХХ стагодзьдзі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі ў 1920—1923 гг. Аўтар знайшоў сваё прозьвішча сярод атрымальнікаў дапамогі і зрабіў любоўную рэканструкцыю эпохі. Не раўнуючы машына часу. Запіс 2003 году....… More

pdf

У фіялетавай ночы вугал крыла

дакумэнтальная проза
Лукашук Аляксандар

Кніга раскрывае фізыялёгію і норавы савецкай сыстэмы. Працуючы ў галоўнай партыйнай газэце «Звязда», аўтар шмат назіраў за паводзінамі вялікага і малога начальства, а таксама звычайнага «гома саветыкуса». Падзеi кнiгi разгортваюцца за фасадам пампэзнай камунiстычнай iдэалёгii, дзе пануюць амаралізм і...… More

pdf

За кiпучай чэкiсцкай работай

З жыцьця катаў
Лукашук Аляксандр

Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў...… More

pdf

Філістовіч

Вяртаньне нацыяналіста
Лукашук Аляксандр

9 верасьня 1951 году пад Маладэчнам прызямліўся парашутыст... Яго адзінай любоўю была Беларусь. Яго адзінай стыхіяй было змаганьне за яе волю і незалежнасьць. Сябры параўноўвалі Янку Філістовіча з Кастусём Каліноўскім, суайчыньнікі ніколі ня чулі ягонага імя. Цэлы год, хаваючыся ад органаў МГБ па вёсках...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org