- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Клюб гарадзенскіх паэтаў ня ёсьць творчаю суполкаю. І няма, бадай, жаднага паэтычнага прынцыпу, які мог 6ы злучыць гарадзенскі клюб у дітаратурны кірунак. Хіба толькі прынцып Гобса — вайна ўсіх супраць усіх — можа паяднаць гэты дзіўны клюб. Кожны аутар становіць сабою замкнёную манаду, або — кляштар зь няпісаным статуталі. Але ж клюб гарадзенскіх паэтаў існуе аб'ектыўна, складаючы сабою ці то — жывы атам з супраціўнымі энэргіямі, ці — суквецьце манадаў. Ня ўсе паэты Горадні дачыняюцца да памянёнага клюбу. І таму ня ўсіх можна было надрукаваць у гэтым зборніку