- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ініцыятарам стварэньня "Партрэтаў віленчукоў" была пісьменьніца Зоська Верас. Яна пачала зьбіраць жыцьцяпісы людзей заслужаных для беларускай культуры, але няслушна забытых. Працу Зоські Верас падхапіў Лявон Луцкевіч. Ён падрыхтаваў 50 партрэтаў беларускіх дзеячоў, жыцьцёвы й творчы шлях каторых быў цесна зьвязаны зь Вільняй. "Дамалявала" партрэты ягоная жонка ды спадвіжніца Галіна Войцік. Апошні, пяцьдзесят першы, "партрэт віленчука", ёсьць партрэт самога Лявона Луцкевіча, напісаны пасьля ягонай сьмерці.