Лявон Вольскі і Ўладзімер Пугач засьпявалі дуэтам: «Дыхаем зноў»
2020-08-05 14:45
На Youtube-канале беларускага рок-гурту J:морс 5 жніўня апублікавалі кліп на песьню «Дыхаем зноў», якую выканалі дуэтам вакаліст гурту Ўладзімер Пугач і сьпявак Лявон Вольскі.
Песьня ёсьць таксама на асноўных музычных пляцоўках.
У камэнтары Tut.by
Уладзімер Пугач адзначае, што падзеі апошніх месяцаў не маглі не адбіцца на творчасьці, а песьня была напісаная «практычна на адным дыханьні», што бывае нячаста. Дуэт зь Лявонам Вольскім ён бачыць абсалютна «гарманічным» — раней Вольскі запрасіў яго прасьпяваць разам «Такога няма нідзе», і Пугач «чакаў моманту, калі зможа зрабіць тое самае».
Вольскі ж адзначае, што цяпер «сам час кажа пра тое, што трэба яднацца, рабіць калябарацыі».
Музыкі сьпяваюць:
Спалоханыя, бяскрылыя —
Ці вартыя гэтай долі мы?
Дыхай свабодна, мілая,
Прагна, глыткамі доўгімі,
Дыхай на поўныя грудзі, нам
Ветразі да аблокаў — дом.
Ляці, не глядзі ў мінулае,
Нібы матылёк на свае сьвятло.Песьня
«Дыхаем зноў» мае ўвайсьці ў наступны альбом
J:морс, які анансавалі на восень 2020 году.