- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга складаецца з эсэ і нарысаў пра гістарычных асоб беларускага мінулага. Аўтар расказвае пра жыццё палітычных дзеячаў, асветнікаў, пісьменнікаў: Еўфрасінню Полацкую, Казіміра Лышчынскага, Сімяона Полацкага, Яна Баршчэўскага, Ігната Дамейку, Льва Сапегу і інш. Па-новаму трактуюцца вобразы такіх складаных асоб, як Ягайла, Жыгімонт Стары. У кнізе чытач знойдзе і эсэ пра правадыроў вызваленчых паўстанняў: Тадэвуша Касцюшку, Якуба Ясінскага, Канстанціна Каліноўскага. Больш за 40 асоб ажываюць на старонках кнігі. Іх лёсы — гэта яскравая частка гісторыі нашай Айчыны. Адрасуецца ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.