Людзі культуры салідарныя з украінцамі
2022-03-02 18:49
Многія ўстановы вырашаюць аказаць фінансавую дапамогу.
Многія ўстановы вырашаюць аказаць фінансавую дапамогу, у тым ліку арганізатары 13-га Фестывалю імя Фрыдэрыка Шапэна. Сёлетняе мерапрыемства ў Варшаве праходзіць пад лозунгам «Фестываль Свабоды», кажа прэс-сакратарка фестывалю, піяністка Аляксандра Баброўская:
- Арганізатары «Фестывалю Свабоды» вырашылі прызначыць даход ад продажу квіткоў за апошнія два дні на дапамогу Украіне.
Таксама падчас фестывалю быў асаблівы дзень, прысвечаны Украіне і Беларусі. 24 лютага з канцэртам «Сіла голасу. Голас жанчыны» выступіла беларуская этнамузыколаг і спявачка Наста Някрасава, якая жыве ў Польшчы. У гэты дзень можна было пачуць і дуэт сясцёр з Украіны: спявачкі Вольгі Пасечнік і піяністкі Наталлі Пасечнік. Акрамя твораў Шапэна, артысты выканалі і ўкраінскія песні, а ўсе свае ганарары вырашылі накіраваць на ўкраінскае войска.
Дэкларацыі салідарнасці з Украінай з'явіліся і на сайтах многіх іншых устаноў культуры. Украінскія сцягі былі вывешаныя на многіх будынках, некаторыя з іх асвятляліся нацыянальнымі колерамі Украіны.
ав