- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Саюз беларускай моладзі. Доўгі час гісторыя разглядала гэты рух, як негатыўную з'яву калабаратнаў, прадажнікаў Радзімы. Пасля развалу Савецкай імперыі некаторыя даследчыкі пачалі лічыць Саюз ледзь не самым прагрэсіўным рухам на Беларусі. Гісторыя не можа быць чорнай або белай. Менавіта гэтага часам не хапае сучасным даследчыкам. Тым не менш, мы разумеем некаторыя суб'ектыўныя моманты, бо нават дадзенае выданне - "Людзі СБМ" аўтарства Юрыя Туронка не было апублікавана на Беларусі. Тут (у Беларусі) няма месца нават самым аб'ектыўным і цікавым даследаванням. Тут ідэалогія павінна быць ва ўсім. Што ж тычыцца непасрэдна самой праблемы Саюза беларускай моладзі, то архіўныя матэрыялы былі недаступнымі шырокаму колу даследчыкаў, а і самі архіўныя зборы даволі мізэрныя. Мала таго, яны раскіданы: нешта можна знайсці ў Дзяржаўным архіве Берасцейскай вобласці, нешта – у Гародні, нешта – у Менску. Па крупіцах, дакладна і скрупулезна сабраны Юрым Туронкам звесткі аб невядомых аспектах арганізацыі. Што тычыцца непасрэдна тэксту і даследаванняў гісторыка, то найперш ён паставіў перад сабой задачу аб'ектыўнага ўзнаўлення гістарычных падзеяў. І тут няма месца адабрэнню, або жорсткай крытыцы. Кніга – даволі грунтоўнае і паслядоўнае асвятленне гісторыі арганізацыі ў храналігічным парадку. (Н. Г.)