Людзі стыхійна выйшлі ў розных гарадах Беларусі
2020-07-14 22:28
Каля тысячы чалавек удзельнічаюць у стыхійнай акцыі пратэсту ў цэнтры Менска.
Грамадзяне выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту на вуліцы Гародні, Берасця, Гомеля, Магілева, Маладэчна, акцыі адбываюцца таксама ў Полацку і Пружанах.
Вядома пра затрыманне карэспандэнтаў „Еўрарадыё” Міхаіла Ільіна і Арцёма Маёрава, якія вялі анлайн-рэпартаж, а таксама яшчэ як мінімум трох чалавек.
Таксама праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Менску, Гомелі, Пружанах, Берасці, Бабруйску і Салігорску. 14 ліпеня ЦВК праводзіла рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Не зарэгістраваныя ключавыя ўдзельнікі кампаніі — Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала.
Пасля таго як у некаторых тэлеграм-каналах з’явіўся анонс акцыі пратэсту, прэс-служба МУС распаўсюдзіла зварот да грамадзян з заклікам „не паддавацца на правакацыі”.
Фота Беларускае Радыё Рацыя