- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уперцшню на Беларусі ажыццяўляецца першы вьшуск навуковага выдання "Беларусь у актавых кнігах XVI—XVIII стст.", прысвечаны актавым кнігам Магілёўскага магістрата, які знаёмідь чьпача з новымі архіўнымі і археаграфічнымі доследамі дакументаў Магілёўскага магістрата 1580—1581, 1588, праведзенымі ў апошнія гады ў аддзеле старажытных актаў. Каштоўнасць гэтых крыніц нельга недаацаніць. Праўда, да гэтага часу яны застаюцца маладаступнымі для шырокага кола даследчыкаў, што звязана з шэрагам аб'ектыўных і суб'ектыўных фактараў. Па-першае, месца захавання (архіў), адзіны арыгінал і мікрафільм. Па-другое, старабеларуская мова і палеаграфія (кірылічны скорапіс) гэтых унікальных помнікаў. Гэтыя фактары ўзмацняюдь каштоўнасць дадзенага выдання. Яно складаецца са зместу актавых хніг, які ўключае падрабязны загаловак (легенду), а таксама з асабовага і геаграфічнага паказальнікаў, тэрміналагічнага слоўніка. Прызначаецда архівістам, археографам, крыніцазнаўцам, гісторыкам, краязнаўцам, усім, хто цікавідца гісторыяй і культурай Беларусі.