- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як заўважыў спадар Зьміцер, кніга паўстала дзякуючы перадачы «Падарожжы Свабоды», аднак гэта ня зборнік перадач, хаця першапачаткова была менавіта такая задума. Пасьля таго, як рукапіс трапіў у рукі сур’ёзнага рэдактара, Сяргея Дубаўца, яе аб’ём скараціўся напалову і набыў кніжны фармат. Назва кнігі нарадзілася таксама з парады Сяргея Дубаўца. Пасьля таго, як патасныя назвы кшталту «Лёсы й дарогі» адпалі самі сабой, той параіў аўтару ўзяць цытату з расповеду адной з гераінь і зрабіць яе назвай.