Макс Шчур: не быць робатам і заставацца чалавекам — актуальная ідэя ў наш час
2025-08-21 16:37
У эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, перакладчык Макс Шчур.
Калі яшчэ да 2020 года пытанне
«Ці сфармаваліся мы як нацыя?» мела права на існаванне, то тое, якія змены і трансфармацыі адбыліся з намі падчас тых падзеяў, паставіла кропку — беларусы канчаткова завяршылі сваё фармаванне як палітычная нацыя. 2020 год прымусіў нават тых, хто даўно забыўся, што ён беларус, актыўна ўключыцца ў беларускае жыццё. І цяпер мы мусім вярнуць сабе дзяржаву, каб наша палітычная нацыя змагла адбудаваць сабе сваю краіну, перакананы
Макс Шчур.
Пра месца літаратуры ў фармаванні ідэнтычнасці і здольнасць літаратараў сфармуляваць нацыянальную ідэю, пра значэнне мовы ў гэтай справе і будызм - у праграме «Ідэя Х» з Максам Шчурам на Еўрарадыё.