- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра Уладзіміра Караткевіча можна размаўляць бясконца. І «Маладосць» надзвычай любіць гэтым займацца. 1 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла чарговая імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Сямёнавічу – вялікаму беларускаму пісьменніку і не менш вялікаму жартаўніку. У вялізнай зале, напоўненай будучымі дактарамі, натхнёна прамаўлялі выступоўцы – тыя, хто асабіста блізка ведаў Караткевіча, і тыя, хто не сустрэўся з ім у зямным жыцці, але натхняецца ім на творчасць і працу.