- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яркія промні хутка падабраліся да тварыка дзяўчынкі і пачалі казытаць яе носік-гузік, гуляць з тонкімі ільнянымі валосікамі і грэць пухленькія шчокі да той пары, пакуль малая не зацёрла кулачкамі вочы і не расплюшчыла іх. Села на ложку, паморшчылася і пачала аглядацца, быццам не разумела, дзе знаходзіцца. Маці адным вокам глянула на малую і пяшчотна правяла рукой па яе спінцы: «Адэлечка, кладзіся, паспі трохі — яшчэ рана». Толькі ж прасцей у адзіночку спыніць статак зуброў, чым укласці малое дзіцё спаць, калі яно ўжо вырашыла прачнуцца.