be
pdf

Маладосць 11 (720) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«Я ўжо паабяцаў сябрам, што першыя словы на Марсе будуць сказаны па-беларуску», – запэўніў карэспандэнта «Маладосці» яшчэ адзін новы яе герой – удзельнік міжнароднага праекта Mars One Міхаіл Румянцаў. Увогуле, у нумары – спрэс адкрыцці і неспадзяванкі, ад дэбютантаў Мікіты Найдзёнава (паэзія, вельмі такая… не лішняя) і Яна Далёкага (проста нерэальная проза) да… Лічыце, калі ласка. Рубрыка «Ад рукі» цяпер будзе прадстаўляць рэальныя рукапісныя чарнавікі вядомых ужо твораў – гэта першае. У № 1 – план-накід «Дзікага Луга» Федарэнкі. На мяжы мастацкай і крытычна-публіцыстычнай частак часопіса з’яўляецца новы блок – «Пераклады», гэта другое. Чытайце тут набелістку Эліс Манро, яе «Чырвоную сукенку». Далей. Пад шыльдай «Без вышэйшай адукацыі» – чарговы матэрыял пра чалавека, які кіруецца не агульнапрынятым «кім быць?», а прынцыпова процілеглым «якім быць?» Герой праекта шліфуе каштоўныя камяні і разважае над тым, чаму чалавек – шматгранны. «Трэба стаць дыяментам», – заключае ён.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Маладосць
Выдаўцы і выдавецтвы: Літаратура і Мастацтва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-11
  • Рэдактар: Дзянісава Святлана
  • Выдавец: Літаратура і Мастацтва
  • Copyright: © 2013 by Маладосць
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org