be
pdf

Маладосць 2 (723) 2014

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Цяжка выявіць, наколькі выгоднай была рэклама прэзерватываў на старонках «Нашай нівы», але, мяркуючы па колькасці такіх аб’яваў, праект аказаўся доўгатэрміновым. Пашанота «гумавым вырабам» хоць і кантрасціравала з вершамі Максіма Багдановіча і гумарэскамі Альберта Паўловіча, але забяспечвала іх наяўнасць. І тое, што падавалася недарэчным сто гадоў таму – рэклама прэзерватываў поруч з заклікам «людзьмі звацца» – сёння падаецца больш актуальным і значным. Зараз ужо не трэба даказваць, што беларусы – народ, не горшы за іншыя, і што таксама маем права на суверэнітэт. Для нас гэта ўжо дадзенасць. Але папулярызацыя культуры інтымных зносінаў застаецца важнай справай, да якой трэба ставіцца гэтак жа адказна, як першы рэдактар-выдавец «Нашай нівы» Аляксандр Уласаў. Таму я, напрыклад, у час куратарскай гадзіны, калі нехта са студэнтаў жартам заводзіць гаворку наконт сэксу, смела апелюю да «нашаніўскіх традыцый» у гэтай галіне быцця. І мяне сагравае надзея, што разам з думкай аб карысці прэзерватываў вучні пакрысе засвояць і іншыя «нашаніўскія» ідэі – напрыклад, пра дзяржаву роўных магчымасцяў, пра нацыянальную годнасць, пра пачаткі эканамічнага дабрабыту...

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Маладосць
Выдаўцы і выдавецтвы: Літаратура і Мастацтва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2014-02
  • Рэдактар: Дзянісава Святлана
  • Выдавец: Літаратура і Мастацтва
  • Copyright: © 2014 by Маладосць
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org