- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ да выхаду кнігі я падумаў, што любая добрая з’ява павінна дайсці да адрасата, таму трэба займацца хаця б крыху прасоўваннем сваёй творчасці. Мне падаецца, што паэзія не павінна жыць выключна ў бібліятэках ці на імпрэзах. І я ўспомніў — у мяне шмат знаёмых, якія жывуць у іншых краінах ці вандруюць па іх, і я звярнуўся да іх з прапановай зняць відэа на мае вершы. Сябры адгукнуліся, а пасля мне пачалі пісаць незнаёмцы і прапаноўваць зняць сваё відэа. Сэнс у тым, каб людзі менавіта слухалі вершы.