- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Можаце сабе ўявіць самабытныя гатычныя сцены Мірскага замка? Сцены, якія падвяргаліся нападкам ворагаў, сцены, якія трывалі буры, бачылі беларусаў у самых цяжкіх і самых трыўмфальных вехах. Пад гэтымі магутнымі чырвонымі сценамі больш за 3000 беларусаў будуць танцаваць ноч напралёт! MIRUM FESTIVAL — традыцыйнае летняе свята слыху і зроку, якое і сёлета збярэ беларусаў, стварыўшы атмасферу няўлоўнай летняй ночы.