- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час жорста абыходзіцца з рэчамі, як сказаў адзін з аўтараў «Тэмы» гэтага нумара. Нават калі тыя рэчы — будынкі, што ўзводзіліся на вякі. Нават нягледзячы на тое, якую каштоўнасць прадстаўляюць яны самі або асобы, што ў іх жылі... Здымак з партала www.radziwill.by дэманструе адзін з самых звычайных прыкладаў абыякавасці да мінуўшчыны: ганак сядзібы Магдалены Радзівіл — такім, які ён ёсць сёння. «Можа, калісьці знойдуцца сродкі, каб узнавіць у былой велічы хаця б некаторыя з тых выдатных палацаў, храмаў і замкаў, але ж і цяпер варта ставіцца да іх па-гаспадарску — беражліва і ахайна, зберагаючы для нашчадкаў», — піша аўтар партала Андрэй Куваеў.