“Мальцы выходзяць з-пад кантролю” цяпер у аўдыяфармаце
2024-08-01 16:27
У межах праекту “Народная аўдыякніга” з’явілася агучаная 20 валанцёрамі версія анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”. Гэта сумесная праца Audiobooks.by, Крысціны Дробыш і выдавецтва Skaryna Press.
Праект “Народная аўдыякніга” прадугледжвае, што абсалютна кожны і кожная, незалежна ад досведу і навыкаў, можа паўдзельнічаць у запісе сапраўднай кнігі. Праект з’явіўся ў 2021 годзе. Тады больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў запісалі аўдыяверсію кнігі “Мова 404” Аліны Нагорнай.
Анталогія беларускага гей-пісьменства — гэта спроба сабраць усё, што на гэты момант вядома ўкладальнікам пра гэты пласт беларускай літаратуры. Яна рыхтавалася каля 5 гадоў, аўдыяверсія — амаль год! Прэзентацыя кнігі адбылася на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 7 кастрычніка 2023 года. Выдаўцы звяртаюць увагу, што ў творах можа прысутнічаць абразлівая лексіка, апісанне сэксуальных стасункаў, гвалту, прастытуцыі, палення цыгарэтаў, ужывання алкаголю і наркотыкаў. Прыгадваецца адно з так званых “экстрэмісцкіх фармаванняў”.
Castbox