«Мама, я не зігую»: як змагары з фашыстамі самі імі сталі — стрым з Марозавым
2022-04-30 16:54
Пра імперскія амбіцыі Крамля, задаволіць якія немагчыма без далучэння да Расіі Украіны і Беларусі, напісана шмат. Як і пра настроі ў расійскім грамадстве, якое хоча вайны і якому вельмі хочацца даказаць Захаду, што яно “можа паўтарыць”. Але галоўнае, што ў расіян пакуль атрымалася паўтарыць, — шлях Германіі да нацызму, усталяванне ў краіне фашысцкага рэжыму і здзяйсненне злачынстваў супраць мірнага насельніцтва іншай краіны.
Амбіцыі Крамля змянілі расійскае грамадства ці кіраўнікі Расіі адказваюць на запыт расіян? Якая роля ў гэтых працэсах расійскай прапаганды і ці атрымаецца ў яе “адыграць назад”? Ці стане Беларусь ахвярай вайны Расіі і Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг, выкладчык Карлавага ўніверсітэта, эксперт iSANS
Аляксандр Марозаў.