Маналёг чалавека, які выйшаў з Акрэсьціна
2021-10-18 16:49
Мы пагаварылі з чалавекам, які правёў 15 сутак у зьняволеньні на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.
Наш герой перасекся ў турме зь Сяргеем Крупенічам, які разам са сваёй жонкай Анастасіяй знаходзіцца ў турме ўжо больш за 100 дзён.
Таксама ён расказаў, што такія працэс, калі дадаюць новыя і новыя артыкулы, вязьні называюць «карусэль».