en

Марціновіч Віктар

Марціновіч Віктар

Ві́ктар Марціно́віч (нар. 9 верасьня 1977, Ашмяны, Гарадзенская вобласьць, БССР, цяпер Беларусь) — беларускі публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік.

Намесьнік рэдактара «Белгазэты». Выкладчык гісторыі мастацтва ў ЭГУ.

27 чэрвеня 2008 абараніў доктарскую дысэртацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка».

Выдаў раман «Параноя» на расейскай мове ў 2009 годзе, які быў негалосна забаронены да продажу ў Менску і ў некаторых інтэрнэт-крамах. Раман пазьней быў перакладзены на ангельскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі й Нямеччыне.

У чэрвені 2011 году пісьменьнік прэзэнтаваў свой першы беларускамоўны раман «Сьцюдзёны вырай». Паводле аўтара, гэты твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў ў друкаваным варыянце.

У канцы траўня 2013 пісьменьнік прэзэнтаваў «Сфагнум», які быў напісаны па-расейску, і быў выдадзены адначасова ў электронным выглядзе па-расейску, ды ў папяровым варыянце ў беларускім перакладзе.

10 верасьня 2014 году адбыўся рэліз другога беларускамоўнага раману «Мова». Арыгінальнае беларускамоўнае выданьне выйшла ў продаж у папяровым выглядзе, а расейскамоўны пераклад быў прэзэнтаваны на інтэрнэт-партале, пазьней павіннае выйсьці папяровае расейскамоўнае выданьне. Раман быў перакладзены таксама на нямецкую мову.

Крыніца: www.be-tarask.wikipedia.org

Марціновіч Віктар :: Publications

Мова


Марціновіч Віктар

Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам...… More

Рэвалюцыя

раман
Марціновіч Віктар

Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны. Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант...… More

Ноч


Марціновіч Віктар

Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую...… More

Возера Радасці


Марціновіч Віктар

“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася...… More

Сфагнум


Марціновіч Віктар

Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. І ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай...… More

pdf

Сцюдзёны вырай


Марціновіч Віктар

Гэты тэкст быў цяжкім выпрабаваннем для мяне, больш цяжкім за ўсё, напісанае дагэтуль. Пачаўшы бадзёра, з мехам стылістычных задумаў, прагай моўнай эквілібрыстыкі ды мігацення напаўпразрыстых сэнсаў, я спатыкнуўся ўжо на першым абзацы, які пісаў некалькі гадзінаў. Я быў паралізаваны моўным здранцвеннем...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 3 (175) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

«Залатыя праменні 25 сакавіка» ...Усебеларускі Кангрэс, які адбыўся 5–18 снежня 1917 года (па старым стылі), абвясціў Беларусь Народнаю Рэспублікаю і абраў Раду Кангрэса і яе Выканаўчы Камітэт, якім даручыў скласці першы ўрад Беларусі і ўвайсці ў перагаворы з расійскім і ўкраінскім урадамі аб фармальным...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 11 (147) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 снежня 2018 года спаўняецца 90 гадоў Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму — акадэміку, геолагу, грамадскаму дзеячу, пісьменніку, прадстаўніку знакамітага роду Гарэцкіх і Чалавеку, які сваёй шматграннай плённай дзейнасцю ўмацоўвае незалежную Беларусь. Бацька яго, Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі, — адзін з заснавальнікаў...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 8 (120) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У той час, як Раману Жыгараву з Akute адмовілі ў наданні статусу творчага работніка без усялякага Кодэкса проста таму, што не ведае нотаў. Дый пункт 1.15 падпісанага Кодэкса сведчыць, што «творчы работнік — грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чальцом творчага...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 6 (118) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Здаецца, Янка Маўр быў першым, хто яшчэ ў 1945-м годзе звязаў супольную польска-літоўска-рускую перамогу над тэўтонцамі пад Грунвальдам з вайной з гітлераўцамі. Пра ідэйны патэнцыял Грунвальда можна прачытаць у цудоўнай кнізе Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org