Рэжым у Беларусі паступова стварае адукацыйную сістэму “правільнага” мыслення ў Беларусі, у цэнтры ўвагі якой моладзь. Сярод новаўвядзенняў – шырокае размеркаванне выпускнікоў і патрыятычнае выхаванне бацькоў навучэнцаў ды педагогаў. На рэгулярных сустрэчах абмяркоўваецца недапушчальнасць і адказнасць бацькоў за ўдзел навучэнцаў у “несанкцыянаваных мерапрыемствах”, “сімволіку”. Выхад у выніку для моладзі адзін – спроба атрымаць адукацыю ў Еўропе.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка, пагутарыла з дарадцай Святланы Ціханоўскай па пытаннях моладзевай палітыкі і студэнцтва, старшынёй Беларускага нацыянальнага моладзевага савету “РАДА” Маргарытай Ворыхавай пра тое, чым як беларуская моладзь трапляе ў выгнанне і якія яе асноўныя патрэбы; як рэжым Лукашэнкі спрабуе рэгуляваць настроі моладзі ў Беларусі; ці рыхтуецца моладзевыя актывісты да ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду; ды наколькі Еўропа гатова прыняць на вучобу і працу беларускую моладзь.
РР: Чым зараз жыве моладзь у выгнанні?
Маргарытай Ворыхава: У розных груп моладзі розныя праблемы, але самая вялікая праблема для ўсёй моладзі – гэта праблема з атрыманнем адукацыі, з адаптацыяй, з легалізацыяй, а таксама з магчымасцю планаваць уласную будучыню. У беларускай моладзі няма вялікага досведу ў атрыманні дакументаў. У тым ліку пра больш агульныя рэчы датычныя аховы здароўя, пенсійных адлічэнняў і г.д.
РР: Па якіх пытаннях можна звяртацца ў Офіс Ціханоўскай ці да вас у Раду?
Маргарытай Ворыхава: Калі казаць пра Раду, то яна больш працуе з арганізацыямі, то бок толькі чальцы арганізацый могуць звяртацца ў Раду па нейкую падтрымку. Ёсць падтрымка рознага кшталту: рэсурсная падтрымка, экспертная падтрымка, кансультацыі. Калі мы кажам пра Офіс, то гэта больш шырокі пул пытанняў, якімі мы займаемся. У прыватнасці займаемся да партнёрскіх арганізацый, якія аказваюць паслугі па легалізацыі. Можна даслаць свае пытанні, а мы ўжо яго вырашым самастойна або перанакіруем.
РР: Што рабіць моладзі, якая засталася ў Беларусі?
Маргарытай Ворыхава: Так, канешне. У моладзі ў Беларусі зараз вялікая колькасць выклікаў. Рэжым Лукашэнкі стаў нашмат больш факусаваць увагу на моладзі і нашмат больш рэсурсаў укладваць у тое, каб моладзь вырастала прарэжымнай. У дзяржаўных установах стала нашмат больш прапагандысцкай накіраванасці, разнастайных наратываў, якія прапагандуюць сістэму Лукашэнкі, а таксама спрабуюць уцягнуць моладзь у рэжымныя структуры. Страшна падумаць, якой будзе будучыня ў моладзі Беларусі, якая расце пад такім ціскам. Гэта дрэнна, у тым ліку і для самой моладзі. Мы атрымліваем моладзь, якая не мае крытычнага мыслення, якой складаней зразумець, што дзяржава – гэта не сям’я, гэта не хтосьці, хто павінен браць патранаж над людзьмі Беларусі. Гэта орган, які павінен быць справаздачны, павінен весці перад намі нейкую адказнасць, а ў беларускім грамадстве такога разумення няма. Калі казаць пра больш канкрэтныя выклікі, то гэта: адукацыя, эканамічныя выклікі, немагчымасць рэалізавацца ў кар’еры, немагчымасць вандраваць, немагчымасць набываць новы досвед. Як моладзі
Поўная гутарка ў далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя