be
html pdf

Маргер

Драматычная опера ў трох актах

Канстанцін Горскі (13.06. 1859 – 31. 05. 1924) нарадзіўся ў Лідзе. Яго бацькі былі людзьмі адукаванымі, і ў іх доме часта гучала музыка. Запаветнай мараю бацькі было стварэнне сямейнага трыо, таму сваіх дзяцей Кіпрыян Горскі з маленства выхоўваў ігры на музычных інструментах. Па ўспамінах сучаснікаў, сястра Канстанціна Ядзвіга была цудоўнай музыкантшай – мела выдатныя піяністычныя здольнасці, а брат Ян стаў канцэртуючым віяланчэлістам. Агульную адукацыю К. Горскі атрымаў у Віленскай філалагічнай гімназіі. Аднак, прага да музыкі была неадольнай, і пасля гімназіі ён паступіў У Варшаўскі музычны інстытут, дзе вучыўся ў выдатнага польскага скрыпача Апалінарыя Концкага. Пасля заканчэння вучобы ў Концкага К. Горскі паступіў у Пецярбургскую кансерваторыю ў клас знакамітага прафесара Леапольда Аўэра. Паралельна вучыўся ў класе кампазіцыі прафесара М. Рымскага-Корсакава. У 1881 годзе малады скрыпач бліскуча закончыў кансерваторыю са срэбным медалём і атрымаў дыплом на званне вольнага мастака. (Пра Канстанціна Горскага, Аляксандр Капілаў)

Каталёг: Kamunikat.org
  • Перакладчык: Сёмуха Васіль
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: © by Васіль Сёмуха, пераклад
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Змест паводле паэмы Л. Кандратовіча (Ул. Сыракомлі); Лібрэта склаў В. В. Г. (Вальгер); Музыка Канстанціна Горскага; 1905 г. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org