- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэт, літаратурны крытык, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч Макар Краўцоў (сапр. Косцевіч) нарадзіўся 6 (18) жніўня 1891 года ў вёсцы Баброўня Гродзенскага павета (цяпер Гродзенскі раён) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Ён даводзіцца дзядзькам вядомаму беларускаму паэту Міхасю Васільку (М. Косцевічу). За сваю беларускую дзейнасць і за сувязь з Беларускай сялянска-работніцкай грамадой М. Краўцоў быў арыштаваны палякамі ў 1926 годзе. Ягонай сям’і ў гэты час матэрыяльна дапамагаў С. Рак-Міхайлоўскі (праз З. Верас). З 1939 года, калі Заходняя Беларусь была далучана да БССР, пісьменнік працаваў у рэдакцыі газеты «Віленская праўда». У канцы 1939 года яго як беларускага патрыёта арыштавалі органы НКУС і вывезлі ў Беластоцкую турму, дзе ў хуткім часе М. Краўцоў быў закатаваны савецкімі турэмшчыкамі.
   Увесь твор у адным файле