- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне праедзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля каміна, глядзець на языкі полымя і пацягваць віно з келіха? У кожным разе, ад нашых Лынтупаў, безумоўна, ёсць істотнае адрозненне. У цэнтры гарадка, як кажуць у народзе: кавярня на кавярні, рэстарацыя на рэстарацыі. Іншая справа, што прашпацыруеш тут у звычайны дзень – і аніводнага наведніка не заўважыш. Вось вы, даражэнькія, пра што думалі? Правільна. І я так падумаў. Дзе б прыдбаць пляшку чырвонага? (Фрагмент)