- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Марцінш душ Рэйш Ванда нарадзілася 19 лістапада 1959 года ў вёсцы Муляры Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, ў некалькіх кіламетрах ад Літвы.
У 1980 годзе скончыла Віцебскі педагагічны інстытут і пераехала жыць у Вільню, дзе напачатку працавала эканамістам на заводзе лічыльнага абсталявання і, адначасова, вучылася завочна на эканамічным факультэце віленскага універсітэта. Пасля працавала настаўніцай у Вільні, а ў самым пачатку 90-х выехала на пастаяннае жыхарства ў Велікабрытанію. З 1998 г. дзяліла свой час паміж Эдынбургам ( Шатландыя) і Мадэйрай (Партугалія). Некалькі апошніх гадоў жыве ў Літве, каля Трокаў.
Вершы да нядаўняга часу пісала “у стол”. Прыслухаўшыся да парадаў вядомага беларускага паэта Алега Мінкіна і старшыні віленскага беларускага клуба “Сябрына” Валянціна Стэха, у 2019 годзе ў віленскім выдавецтве “Рунь” выдала зборнік вершаў “Плод авакада”, а ў 2020 годзе ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў другі зборнік вершаў “Мора мары”, які ўвайшоў у доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай. З 2017 года друкуецца ў альманаху “Беларус”, а таксама публікавала падборкі вершаў у часопісе “Дзеяслоў” і ў газэце “Літаратура і мастацтва”. Шмат перакладае літоўскіх, польскіх (віленскіх), ангельскіх, іспанскіх і партугальскіх паэтаў. Актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Вільні, падтрымліваючы прэстыж беларускай мовы ў Літве і ўшаноўвае багатую беларускую спадчыну Вільні.
Паэзія Ванды Марцінш душ Рэйш дужа рэдкая, анамальная з’ява. Свае вершы Ванда Марцінш праз усё жыццё пісала “ў стол”, “для сябе”, “для душы”, пісала, арыентуючыся хіба на беларускую й замежную класіку. І гэтая “ізаляцыя” толькі пайшла ёй на карысць. Калі я ўпершыню прачытаў творы паэткі, мне здалося...… More
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More