Знайсці ў сабе беларуса і прыняць яго. Марыя Астапенка на Еўрарадыё
2024-10-18 21:33
У эфіры Еўрарадыё — сяброўка суполкі Belarus FREEDOM Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services, клінічная фармацэўтка, спявачка Марыя Астапенка.
І тым беларусам, хто з’ехаў з краіны даўно, баліць за лёс Бацькаўшчыны, усе хочуць для краіны лепшай долі. І хай пераважная большасць такіх эмігрантаў ужо не вернецца на радзіму, многія з іх будуць рабіць усё магчымае, каб дапамагчы ёй, калі сітуацыя зменіцца, перакананая Марыя Астапенка.
Мы разважаем у праграме “Ідэя Х” пра тое, чаму важна верыць у светлую будучыню беларускай Беларусі, ці вернуцца эмігранты на Бацькаўшчыну і як звязаныя бізнес і нацыянальная свядомасць.