Марыя Скарына: Беларускі каранцін значна мягчэйшы
2020-06-02 22:02
Спачатку ў Польшчы, а цяпер у Беларусі трапіла на самаізаляцыю ў сувязі з перасячэннем мяжы беларуска Марыя Скарына.
Яна мяркуе, што беларускі каранцін больш мяккі, чым польскі:
– Перасякала Тэрэспаль-Берасце – гэта быў аўтобус з Варшавы. Усё было незвычайна, даўжэй разы ў тры, чым звычайна, ну і ўся розніца. Адразу ж я гэтым аўтобусам ехала з Берасця ў Варшаву, калі ўжо пачаўся каранцін.
Як адзначыла
Марыя Скарына, быць на ізаляцыі ў Беларусі ёй прыйдзецца прыкладна да канца тыдня. А потым, калі атрымае візу, то адразу вернецца ў Польшчу.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце