- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным з асноўных цэнтраў якога сталася Вільня. Таму ня дзіва, што лёс шмат якіх беларускіх дзеячоў тае пары быў цесна зьвязаны зь Вільняю. Сярод шматлікіх беларускіх арганізацыяў і асяродкаў міжваеннага часу вельмі істотную ролю гралі Віленская Беларуская Гімназія й Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча. Называючы ймёны тагачасных заслужаных беларусаў-віленчукоў, пераконваесься, што большасьць зь іх так ці йнакш была зьвязаная з названымі ўстановамі. Да такіх адносіцца й Мар’ян Пецюкевіч. Зірнуўшы на ягоны жыцьцяпіс, адразу знаходзіш гэткія сувязі. Вось чаму віленскія беларускія аўтары Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік і апублікавалі кніжку пра Марыяна Пецюкевіча ў сэрыі “Партрэты віленчукоў”, хоць сам герой кнігі, прайшоўшыз Сібір, апынуўся ў Польшчы, дзе і закончыў свой век. У чытача, што пазнаёміцца з кніжкай, створыцца вобраз Мархяна Пецюкевіча, як чалавека здольнага, працавітага, які нязломна йдзе раз абраным шляхам, умее знаходзіць сябе ў самых экстрэмальных варунках...