- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У першай частцы кнігі падаецца нарыс гісторыі масонства на землях Беларусі, прыводзяцца спісы братоў масонскіх ложаў. На аснове сабранага матэрыялу з архіўных і бібліятэчных сховішчаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Германіі прадстаўлены браты масонскіх ложаў, якія дзейнічалі на землях Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай чвэрці ХІХ ст. У дадатках прыводзяцца спіс крыніцаў і літаратуры, тлумачальны слоўнік тэрмінаў, кароткая гісторыя патаемных таварыстваў на землях Беларусі. Дадзенае выданне спатрэбіцца не толькі гісторыкам і краязнаўцам, але і спецыялістам па генеалогіі, літаратуразнаўцам, мастацтвазнаўцам, усім, хто цікавіцца гуманітарнымі навукамі.