Мастак Андрэй Дурэйка: мая нацыянальная ідэя вельмі простая — праўда і вера
2024-09-02 16:51
У эфіры Еўрарадыё — мастак, куратар Андрэй Дурэйка.
Задача любога мастака ў тым, каб шукаць новыя сэнсы і падчас гэтых пошукаў не баяцца ламаць звыклую сістэму. А каб грамадства магло ўспрымаць новыя сэнсы і паспяваць за зменамі, мы павінныя шмат увагі надаваць адукацыі. І ў гэтым таксама пакліканне творцаў — адукаваць людзей. Што ж да палітычнай дзейнасці, то гэта не справа мастака. Стаяць на чале Новай Беларусі мусіць не ўмоўны Гавел, ён хутчэй выключэнне з правілаў, а палітык ці нават добры менеджар, перакананы Андрэй Дурэйка.
Пра тое, чаму беларусы мала цікавяцца здабыткамі сваіх суайчыннікаў, якую ролю мастацтва адыгрывае ў жыцці грамадства і ці можа творца існаваць па-за палітыкай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Дурэйкам.