- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Над счарнела-голым вільготным садам, які неўпрыкмет паскідаў з сябе апошнія шматкі снегу і яшчэ не ўвабраўся ў вяснова-маладую зеляніну, вісела нізкае неба, пабітае іржою, паклычанае і злямчанае, нібыта воўна, нямытая і нечасаная. Шэрая раніца не адпускала ад акна. Мастак стаяў задумлівы, паклаўшы далоні на падаконнік, застаўлены бутэлькамі са шкіпінарам, алеем, малымі ды большымі слоікамі з фарбамі, закіданы пэндзлямі, аркушамі паперы, алоўкамі, не адрываў вачэй ад таго лямцу, у якім заблыталася нясмелае сонейка. Чакаў, калі яно выплыве з шэрані, сагрэе на мальберце палатно. (фрагмент)