- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
«Дыялог скончыўся, бо мы адно аднаму нецікавыя», — напісала Марына Давыдава ў прадмове да кнігі «Размовы». Ці здольны сучасны тэатр на свой унёсак у паслабленне напружанасці грамадства? Чыткі п’ес і вербацім сталі запатрабаванымі менавіта таму, што акцэнтуюць увагу перадусім на камунікатыўнай падзеі, ператвараючы наўпроставы дыялог з гледачом у складнік мастацкай практыкі тэатра. Варта адзначыць: айчынная тэатральная практыка яе прыняла і нават зрабіла абавязковай.