- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З-за адмены мерапрыемстваў і каранціну актыўна дапамагае творцам прыватны сектар. Kickstarter стварыў архіў сайтаў для мастакоў — ад лепшых рэсурсаў для дыстанцыйнай працы і пераліку надзвычайных грантаў для пацярпелых ад крызісу да юрыдычнай дапамогі і рэкамендацый па прадухіленні прыпынення творчай практыкі. The Art Newspaper склала спіс рэсурсаў і фінансавай дапамогі, Нью-Ёркскі фонд мастацтваў выпускае выданне, дзе падрабязна апісваюцца надзвычайныя гранты і краўдфандынгавыя высілкі па аказанні дапамогі творчым людзям,якія страцілі даход. Кааліцыя донараў заснавала фонд на 75 млн долараў (з часам ён вырас да 95 млн), каб дапамагчы некамерцыйным арганізацыям у галіне мастацтва, культуры і сацыяльнага абслугоўвання ў Нью-Ёрку, што пацярпелі ад пандэміі. Фонд рэагавання і ўздзеяння NYC Covid-19, якім кіруе фонд New York Community Trust, раздае гранты і беспрацэнтныя пазыкі малым і сярэднім некамерцыйным арганізацыям, каб дапамагчы ім забяспечыць патрэбнасці жыхароў горада і пакрыць страты, звязаныя з парушэннем культурніцкай дзейнасці. Сума грантаў вар’іруецца ад 8 да 250 тысяч долараў, а пазык —ад 100 тысяч да 3 млн. Каб мець права на атрыманне грошай, арганізацыя павінна быць некамерцыйнай, базавацца ў Нью-Ёрку і мець гадавы бюджэт да 20 млн долараў.