- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Сёлета каманда партала Tuzin.fm ладзіла маштабнае апытанне, каб вызначыць 100 найвялікшых беларускіх песень. Пра тое ўжо згадваў на старонках «Мастацтва» Дзмітрый Падбярэзскі, але звярнуся да гэтай тэмы ізноў, ужо з перспектывай на будучыню. Вядома ж, рэйтынг мае долю ўмоўнасці, але гэта добры спосаб прыцягнуць увагу аўдыторыі. Пагатоў, што абсалютная большасць беларусаў нікога не назаве, акром як трыяды «Песняры»-«Сябры»-«Верасы» (ёсць сацыялагічнае апытанне). Мы прапанавалі 90 экспертам вызначыць сваю сотню найвялікшых твораў. Першыя 100 часцей згадванных кампазіцый і ўвайшлі ў спіс. «Журы» падбіралася з розных пакаленняў, каб па магчымасці ахапіць беларускую музыку ад пачатку існавання гуказапісу да нашых дзён.