be

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 3/2001

да 70-годдзя з дня нараджэння П. Ф. Лысенка

Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі працягвае выданне «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» (№ 1 — Мінск, 1959, № 2 — М.М. Крывальцэвіч. Азярное 1 — паселішча эпохі бронзы па поўначы Палесся. — Мінск, 1999). Гэтую серыю плануецца выдаваць для ўводу у навуковы зварот матэрыялаў раскопак археалагічных помнікаў Беларусі. Нагодай для выдання дадзенай кнігі паслужыў 70-гадовы юбілей з дня нараджэння і 40-годовы юбілей навуковай працы выдатнага беларускага археолага і гісторыка Пятра Федаравіча Лысенка. Сваю доўгую плённую працу юбіляр вывучаў помнікі X—XIII стст. на поўдні Беларусі, таму і болыпасць артыкулаў прысвечана вывучэнню матэрыялаў гэтага перыяду. Акрамя таго, прадставілі сваі матэрыялы калегі, які працавалі з ім доўгі час у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Кніга прызначаная для ўсіх тых, хто цікавіцца археалогіяй і старажытнай гісторыяй Беларусі.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2001
  • Рэдактар: Мядзведзеў А. М.
  • Выдавец: Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
  • Copyright: © 2001 by Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1758.
  • Дадатковая даведка: Рэценценты Я. Г. Звяруга. канд. гіст. навук, Н. М. Дубіцкая, канд. гіст. навук
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org