be
pdf

Матывацыі супраціву

Кніга апытанняў

Ставячы пытанні пра матывацыю і шляхі да супраціву, мы зыходзілі з пэўных гіпотэз. Беларусь успрымаецца даследчыкамі і актывістамі як краіна з крайне нізкім узроўнем «жывых» грамадзянскіх традыцый і палітычнай культуры актыўнага ўдзелу (participatory political culture), як краіна, дзе падпарадкаванне асобы дзяржаве з’яўляецца нормай, а прынцып «мая хата з краю» дамінуе нават сярод прасунутых колаў грамадства. У гэтых умовах грамадзянская супольнасць можа паўставаць толькі праз унутраны пратэст, які вырастае з асэнсавання ўласнай адрознасці ці імкнення стаць адрозным. Да такога пратэ­сту падштурхоўвае нетыповы для паспалітага грамадзяніна жыццёвы досвед (набыты пры адносінах з пэўнымі людзьмі – такімі ж «белымі варонамі» або дзякуючы камунікацыі з іншымі грамадствамі і культурамі) або, як гэта ні пара­даксальна, уласныя традыцыі ў кантэксце карпаратыўнай дзяржавы, дзе была пэўная прастора для так званага «актывізму». (Віталь Сіліцкі, з прадмовы да выдання)

Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут беларусістыкі; Беларускае гістарычнае таварыства
  • Месца выхаду: Вільня - Беласток
  • Дата выхаду: 2011
  • Рэдактар: Дынько Андрэй, Булгакаў Валер
  • Выдавец: Інстытут беларусістыкі; Беларускае гістарычнае таварыства
  • Памеры: 186 с.
  • ISBN: 83-60456-32-1
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3365, 3365-2, 3365-3
  • Дадатковая даведка: Аўтары: Александровіч Настасся, Андросенка Сяргей, Антусевіч Сяргей, Банцар Ігар, Батуеў Павал, Берніковіч Яраслаў, Валабуеў Аляксей, Велігор Вераніка, Гелагаеў Алесь, Дзермант Аляксей, Дмухоўскі Эдвард, Казак Юрый , Канюс Ганна , Каратыш Віталь, Карэтнікаў Юрый, Кузняцоў Пятро, Кузьміч Воля, Лапеха Ігар , Лялевіч Ян, Міцкевіч Юлія, Палякоў Васіль, Самец Аляксандр, Сідун Юра, Сіліцкі Віталь, Собаль Тарэса, Стужынская Вольга, Талапіла Алена, Уліна Паліна, Чалы Сяргей, Шыла Іван, Шынкарык Ігар, Шыталь Кастусь, Шэпелеў Генадзь, Якубоўская Аляксандра, Яроменак Уладзімір, Яшчанка Галіна
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org