- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У другой палове пяцідзесятых гадоў адначасова з Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ), друкаваным органам якога стала „Ніва”, у Народнай Польшчы ўзнік і беларускі літаратурны рух, які паступова (а да якога далучыліся і мастакі) аформіўся як Беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднанне „Белавежа”. Адным з пачынальнікаў і самых актыўных удзельнікаў гэтага руху з’яўляецца паэт Віктар Швед – аўтар дзвюх кніжак вершаў, выдадзеных у Беластоку, і кніжкі паэзіі для дзяцей „Дружба”, якая выйшла ў Мінску (1976). Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў ыёсцы Мора Беластоцкага ваяводства. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску Падляшскім, Акадэмію палітычных навук у Варшаве, аддзяленне журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. (Маленькая айчына, Я. Міклашэўскі, фрагмэнт)